"Выспа" сабрала шэсць узнагародаў "Ніка"
На днях былі названыя лаўрэаты ўзнагароды Расійскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў "НИКА". Драматурга, акцёра і рэжысёра Івана Вырыпаева на цырымоніі
ўшанавання пераможцаў назвалі "Адкрыццём года". Такім чынам
кінаакадэмікі адзначылі яго дэбютную драму "Эйфарыя".
Лепшым мультыплікацыйным фільмам 2006 году, на думку расійскіх кінематаграфістаў, стала стужка Аляксандра Пятрова "Маё каханне", зробленая ўнікальнай тэхнікай "жывапіс па шкле". Дадам, што праца гэтага рэжысёра "Старык і мора" ў 2000 г. была ўзнагароджаная "Оскарам".
Спецыяльную ўзнагароду Акадэміі кінамастацтва прысудзілі стваральнікам тэлевізійнай версіі рамана Людмілы Уліцкай "Казус Кукоцкага". Рэжысёрам карціны быў Юры Грымаў, у галоўных ралях зняліся Юры Цурыла, Чулпан Хаматава, Алена Дробышава, Армэн Джыгарханян, Уладзімір Сцяклоў і іншыя зоркі.
Лепшым сцэнарыстам году кінаакадэмікі назвалі Ігара Парублёва, які разам з Аляксандрам Вяледзінскім працаваў над фільмам "Жывы".
Узнагароду "Ніка" ў намінацыі "Лепшая жаночая роля" аддалі Яўгеніі Сіманавай, якая знялася ў рэтра-драме Андрэя Эшпая "Шматкроп'е". Нагадаю, што фільм Эшпая – гэта экранізацыя аповесцяў "Кіра Георгіеўна" і "У найвышэйшай ступені дзіўная гісторыя" Віктара Някрасава.
І, нарэшце, фільмам году расійскія кінаакадэмікі прызналі драму Паўла Лунгіна “Выспа”. На цырымоніі ўшанавання карціна атрымала шэсць "Нік" — за лепшую рэжысуру, лепшую мужчынскую ролю (атрымаў Пётр Мамонаў), ролю другога плану (Віктар Сухарукаў), яшчэ адну “Ніку” кінематаграфісты прысудзілі фільму за гукарэжысуру. І лепшым аператарам пасмяротна стаў Андрэй Жыгалаў, які таксама працаваў над “Выспай” Лунгіна.
Нагадаю, што раней стужка была адзначаная "Залатымі арламі", "Белымі сланамі" і ўзнагародай фестывалю расійскага кіно "Маскоўская прэм’ера".
Фота: www.lenta.ru