Выстава адной карціны праходзіць у Нацыянальным мастацкім музеі

На выставу адной карціны запрашае Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. Да 19 снежня тут будзе выстаўлена палатно "Пасля градабою", напісанае рускім жывапісцам Паўлам Якаўлевым у 1884 годзе. Спачатку гэтая карціна знаходзілася ў зборы Траццякоўскай галерэі, паведамляе "Мінск-Навіны". Потым твор быў перададзены ў Віленскую малявальную школу. Пазней ён патрапіла ў Дырэкцыю мастацкіх выстаў і панарам СССР. А ў 1954 годзе праца, калісьці якая мела каласальны поспех, апынулася ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.