Выстава дрэнных карцін адкрылася ў Вене
У музеі сучаснага мастацтва ў Вене 6 чэрвеня адкрылася выстава пад
назвай "дрэнны жывапіс" - добрае мастацтва, прысвечаная феномену
"дрэнных карцін", піша The Times. Па меркаванні куратараў праекта, ператварэнне кепскіх палотнаў у прадметы высокага мастацтва пачалося яшчэ ў 1920-х гадах з Франсіса Пікабіі, Джорджа дэ Кірыко і Рэнэ Магрыта.
Куратары выставы адзначаюць, што слова "дрэнны" у дачыненні да жывапісу можна тлумачыць па-рознаму: гэта можа быць пагарджанне тэхнікай, адмова ад звыклых форм, выява жахлівага ці прага да кітчу. "Дрэнны жывапіс" неаднаразова быў пратэстам супраць старых канонаў мастацтва, у прыватнасці ў Георга Базеліца або Асгера Ёрна.
На выставе прадстаўленыя працы Зігмара Польцы, Марціна Кіпенбергера, Пікабіі, Ёрна і іншых мастакоў, якія не падпарадкоўваюцца ніякім класічным канонам жывапісу.
Фота: www.1000dosok.ru