Выстава "Салідарнасць" на ўправе БНФ працягнецца яшчэ некалькі дзён

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сакратар управы БНФ Сяржук Семянюк:

"Анансавалася, што выстава будзе зачыненая, але з-за таго, што цікавасць да выставы вельмі вялікая і людзі дагэтуль прыходзяць, каб на яе паглядзець, вырашылі на некалькі дзён працягнуць выставу".

Нагадаем, выстава "Салідарнасць" адчынілася 19 студзеня. На ёй  прадстаўленыя інсталяцыя турэмнай камеры, рэчы, якія перадавалі родныя арыштаваных і незнаёмыя людзі тым, хто апынуўся за кратамі пасля падзей на плошчы Незалежнасці, здымкі, а таксама шмат лістоў, турэмны дзённік і вершы затрыманых.

Па словах Семянюка, выставу паглядзела некалькі тысячаў чалавек.