Выставу "Мотаршоў" ізноў адмянілі

Традыцыйнай выставы "Мотаршоў" сёлета не будзе. Як нагадвае "Ежедневник", выстава мусіла адбыцца ўвесну, але потым яе перанеслі на восень. Але і ўвосень выстава не адбылася.
Ва ўмовах крызісу аўтамабільнага рынку дылеры праводзіць выставу ўвесну не жадалі. Аднак восень паказала, што крызіс рынка новых аўтамабіляў вельмі глыбокі. Галоўны арганізатар выставы, дырэктар кампаніі "Ремарк" Дзмітры Ярота кажа, што сёлета выставу арганізаваць ужо фізічна немагчыма.

Ці будзе "Мотаршоў" у бліжэйшую вясну, арганізатары не ведаюць. Кажуць, што сітуацыя з мытнымі стаўкамі на аўтамабілі з-за ўвядзення Мытнага саюзу па-ранейшаму нявырашаная. А менавіта яна і стала перашкодай для выставы сёлета.