Выставу раскошы ў Мінску ўжо наведалі каля 2 тысяч чалавек
Каля дзвюх тысяч чалавек ужо наведалі Міжнародную выставу раскошы, якая ўпершыню праходзіць у Мінску. Найбольшы ажыятаж быў у дзень адкрыцця, аб'яўлены VIP-днём, калі квіток
каштаваў 50 тысяч рублёў (праўда, большасць наведвальнікаў прыйшлі па
запрашальных білетах), цяпер яго прадаюць за 20 тысяч.
На самым дарагім стэндзе выставы раскошы прадстаўленыя старажытныя іранскія дываны ручной працы. Іх кошт вагаецца ад 50 да 100 тысяч долараў. Таксама прадстаўленыя рарытэтныя аўтамабілі з прыватных калекцый, у прыватнасці БМВ 1938 года.
Як паведаміў Еўрарадыё менеджэр Нацыянальнага выставачнага цэнтру "БелЭкспа" Сяргей Касталанаў, экспанаты можна набываць, аднак інфармацыя пра такія пакупкі не агучваецца:
"Наўрадці вы гэта даведаецеся, таму што ў нас больш за 50 экспанентаў. Кожны прадае сам, кантралюе сам... Гэта не зусім адчыненая інфармацыя".