Вытворчасць бензіну ў Беларусі ўпала на чвэрць
За першыя пяць месяцаў 2010 году нафтаперапрацоўчая прамысловасць Беларусі скараціла аб'ём вытворчасці амаль на 36% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 году, паведамляе БелаПАН. Так, вытворчасць аўтамабільнага бензіну ўсіх відаў скарацілася на чвэрць, дызельнага паліва -- на траціну. Амаль на столькі ж знізілася вытворчасць топачнага мазуту. Пячного бытавога паліва выпусцілі на 39% , а змазачнай алівы - амаль на 6% меней, чым летась.