Вытворчасць малака ў краіне робіцца стратнай

9 лютага ўрад Беларусі на 10% знізіў закупачныя цэны на малако. Гэтак, кошты на малако "Экстра" з 910 рублёў за літр зніжаныя да 820, вышэйшага гатунку - з 725 да 650. У выніку пасля зніжэння коштаў Гродзенскі раён, найлепшы ў краіне паводле сельскагаспадарчых паказнікаў, за месяц недаатрымаў каля 1 млрд. рублёў. СКП “Прагрэс-Верцялішкі” толькі за студзень згубіў 100 млн., а СКП “Абухава”, – каля 80 млн. Меншыя сельгаскааператывы, накшталт СКП “Капцёўка”, пасля зніжэння закупных цэнаў недалічваюцца ад 30 да 50 млн на месяц. Страты нясуць усе гаспадаркі малочнага профілю ў Беларусі. Зніжэнне закупачных цэн тлумачылася неабходнасць зменшыць страты перапрацоўчых прадпрыемстваў пры экспарце малочнай прадукцыі. Спецыялісты гаспадарак сцвярджаюць, што зніжэнне закупачных цэнаў можна было б перажыць, каб паралельна ішло зніжэнне кошту паслуг, паліва, рамонтаў.

РэгіёныBy