Выяўлены невядомы здымак аголенай Мэрлін Манро
Жыхар Лас-Вегаса плануе апублікаваць невядомы фотаздымак амерыканскай кіназоркі Мэрлін Манро ў выглядзе аголенай аўтастопшчыцы. Здымак знайшоў Лоўрэнс Нікастра, які ў свой час трымаў аўтарамонтную майстэрню ў Нью-Ёрку. Яшчэ ў 1962 годзе адзін з кліентаў пакінуў яму машыну для рамонту, але не вярнуўся за ёй.
Нікастра забраў рэчы з багажніка сабе і праз 45 гадоў, ужо пераехаўшы ў Лас-Вегас, прыняўся іх пераглядаць і выявіў рэдкі здымак.
Агент, наняты ўладальнікам фотаздымка, мяркуе што здымак быў зроблены побач з возерам Пірамід у Невадзе. У гэтых месцах Мэрлін Манро ў 1960 годзе разам з Кларкам Гэйблам здымалася ў фільме "Непрыкаяныя".
Фота: www.news.tut.kiev.ua