Выйшаў антыглабалісцкі альбом "Ляписа Трубецкого"
Гурт “Ляпис Трубецкой” выдаў альбом “Капитал” не 1 траўня, як было заяўлена раней, а ўжо пры канцы мінулага тыдня. Усяго на новай плытцы, якую музыкі першапачаткова планавалі назваць “Золотое сало и жир” запісана 11 песень. Акалічнасці датэрміновага выпуску альбома тлумачыць прадзюсар гурта Яўген Калмыкоў:
“Гэта звязана з тым, што мы аддалі дыск дыстрыб’ютарам у Расіі, Украіне і Беларусі. Кожны выпускаў у свой час. Афіцыйная дата рэліза – першага траўня. І канцэрт мы праводзім першага траўня. Для нас гэта няпросты дзень”.
"Капитал" быў запісаны "ляпісамі" ў Кіеве. Працай кіраваў украінскі саўндпрадзюсар Віталь Цялезін, вядомы па супрацоўніцтве з "Океаном Ельзи" і "Братьями Грим". Значную частку папулярнасці альбома яшчэ да яго выхаду склалі песні і кліпы “Харэ” і “Капитал”, якія ў лічаныя дні сталі лідэрамі ратацый ва Украіне і Беларусі.
Неўзабаве “Ляпис Трубецкой” збіраецца зняць яшчэ два відэаролікі на трэкі з новай плыткі, але наконт таго, якія менавіта песні будуць візуалізаваныя, адзінства ў гурце няма. Па словах Яўгена Калмыкова, атрымалася “нечакана, вострасацыяльна, ну – і запісана добра!”
З пункту гледжання лідэра і ідэйнага натхняльніка “ляпісаў” Сяргея Міхалка, галоўнае ў “Капитале” – тое, што ён створаны шчыра.
“Зараз мы нікім не прыкідваемся і робім тое, што нам падабаецца, – “адказвае” за сваіх музыкаў Міхалок. – Я вярнуўся да таго, з чаго ўсё пачыналася – да цвёрдай сатыры і магутнай музычнай падачы”.
Цалкам па-антыглабалісцку выглядае і агучанае Яўгенам Калмыковым нежаданне гурта зарабляць новым рэлізам грошы. “Для нас дыск – гэта найперш папулярызацыя творчасці. Мы ніколі не зараблялі альбомамі, затое возьмем канцэртнымі турамі”.
Безумоўна, “Капитал” – адзін з галоўных рок-рэлізаў году не толькі на радзіме “ляпісаў” у Беларусі, але і ва Украіне, дзе пазіцыі гурта традыцыйна моцныя, і ў Расіі. Па словах Сяргея Міхалка, шуміха вакол плыткі супастаўная з рэзанансам ад першага студыйніка “Ляписа Трубецкого” пад назвай “Ты кинула”. Загалоўную песню альбома нават узялі на “Русское радио” – чаго з песнямі ЛТ не здаралася з канца 1990-х.