Выйшла аўдыёкніга "Максім Гарэцкі. На імперыялістычнай вайне"
12 чэрвеня ў Мінску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя аўдыёкнігі "Максім Гарэцкі. Запіскі на імперыялістычнай вайне". Яна прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння Максіма Гарэцкага. Як паведаміў акцёр і рэжысёр беларускага радыё Алег Вінярскі, які запісаў кружэлку, гэтая аўдыёкніжка — першы інтэрпрэтаваны з дапамогай радыёмастацтва твор Гарэцкага.
Як адзначыў літаратуразнавец, даследнік творчасці М.Гарэцкага член-карэспандэнт НАН Беларусі Міхась Мушынскі, радыёінтэрпрэтацыя твора "На імперыялістычнай вайне" — гэта неабходная даніна памяці і павагі дзейнасці выбітнага дзеяча беларускай культуры.
БелаПАН