Вызначана конкурсная праграма "Кінітаўра"
З 3 па 11 чэрвеня ў Сочы адбудзецца васемнаццаты фестываль "Кінатаўр", у конкурснай праграме якога ўдзельнічаюць 14 фільмаў. Для большасці стужак паказы ў Сочы стануць прэм'ернымі, да таго ж
дырэктар праграм фэсту Сітора Аліева адзначыла, што ў конкурсе
прысутнічаюць моцныя "сацыяльныя" фільмы. Напрыклад, карціну Аны
Мелікян "Русалка" Аліева ахарактарызавала як "Рускую "Амелі".
Акрамя гэтай стужкі ў асноўным конкурсе бяруць удзел "Груз 200" Аляксея Балабанава, "Два ў адным" Кіры Муратавай, "Жорсткасць" Марыны Любаковай, "Крэмень" Аляксея Мізгірава, "Натуршчыца" Таццяны Варанецкай, "Адрыў" Аляксандра Міндадзэ, "Простыя рэчы" Аляксандра Папагрэбскага і "Ціскі" Валерыя Тадароўскага.
Старшынёй журы стане рэжысёр Вадзім Абдрашытаў. Па-за конкурсам будуць працаваць праграмы "Кінатэатр.doc" — гэта фільмы, якія знялі шляхам кінаназірання, без якой-небудзь аўтарскай ацэнкі, "Анталогія расійскага кіно", рэтраспектывы "50 на 50" (гэта расійскае кіно першай паловы XX стагоддзя).
І навінка фэсту ад крытыка Андрэя Плахава, які арганізуе ўласную праграму "Эйфарыя", прысвечаную найноўшаму кіно канца 2006 – пачатку 2007 году.
Фота www.newsru.com