Вызначаныя сцэнарысты трэцяга "Скарба нацыі"

Аўтары сюжэтаў фільмаў "Прынц Персіі: Пяскі часу" і "Вучань чарадзея" Карла Бернард (Carlo Bernard) і Даг Міра (Doug Miro) стануць сцэнарыстамі трэцяй часткі "Скарбу нацыі".  Як паведамляе рэсурс Comingsoon, пра гэта было заяўлена на выставе WonderCon, яка праходзіла ў Сан-Францыска. Пастаноўкай фільма будзе займацца стваральнік першых дзвюх частак Джон Тэртэлтаўб (Jon Turteltaub), прадзюсерскія функцыі будзе выконваць Джэры Брукхаймер.

Хутчэй за ўсё, выканаўцы галоўных роляў, Нікалас Кэйдж, Джон Войт, Дыяна Кругер, Джасцін Барта і Харві Кэйтэль, вернуцца ў праект. Пра сюжэт карціны "Скарб нацыі 3" пакуль нічога невядома.

Нагадаем, што першая серыя выйшла на экраны ў 2004 годзе. Яе касавыя зборы склалі 347 мільёнаў долараў. У 2007 годзе быў выдадзены сіквел пад назвай "Скарб нацыі: Кніга таямніц". Яго поспех быў яшчэ большым - 457 мільёнаў долараў.

Фота: stardusttrailers.com