Вызначаныя ўдзельнікі конкурсу "Кінатаўр"
На XIX "Кінатаўры", які пройдзе з 7 па 15 чэрвеня ў Сочы, у асноўнай конкурснай праграме будуць спаборнічаць 15 карцін. З іх дзевяць належаць маладым рэжысёрам, а шэсць - рэжысёрам, якія ўжо ўдзельнічалі ў конкурсных праграмах "Кінатаўра'". Па словах праграмнага дырэктара фэсту Сіторы Аліевай, "гэта гаворыць
пра тое, што ў расійскім кінематографе ідзе змена пакаленняў".
У асноўным конкурсе ўдзельнічаюць фільмы "Жыві і памятай" Аляксандра Прошкіна (гэтая стужка будзе адкрываць фэст), "Баксы" Гукі Амаравай, "Цнота" Віталя Манскога, "Дзікае поле" Міхася Калатазішвілі, "Нірвана" Ігара Валошына, "Новая зямля" Аляксандра Мельніка, "Акіян" Міхаіла Косырава-Несцерава, "Палонны" Аляксея Учыцеля, "Плюс адзін" Аксаны Бычковай, "Скажы Лёо" Леаніда Рыбакова, "Старэйшая жонка" Івана Солавава, "Той, хто гасіць святло" Андрэя Лібенсана, "Чатыры ўзросты кахання" Сяргея Макрыцкага, "Шультэс" Бакура Бакурадзе і "Юр'еў дзень" Кірыла Сярэбранікава.
Журы "Кінатаўра" сёлета ўзначальвае Павел Чухрай.
Дадам, што на фэсце прысуджаюцца Гран-пры, узнагароды за лепшую рэжысуру, мужчынскую і жаночую ролі, лепшую аператарскую працу, лепшы сцэнар, лепшую музыку і лепшы дэбют.
Сёлета з'явіцца яшчэ і дадатковая ўзнагарода - "За аператарскае майстэрства".
На закрыцці "Кінатаўра" будзе паказаны фільм Марціна Скарсэзе "Няхай будзе святло" ("Shine a Light") пра гурт Rolling Stones.
Фота: lenta.ru