Вызначыліся пары паўфіналістаў Кубка Беларусі па футболе

Першыя матчы пройдуць 13 сакавіка ў Бабруйску і Гомелі, матчы ў адказ — 20-га ў Гродна і Салігорску, перадае БелаПАН.

У чвэрцьфінале “Шахцёр” выйграў у брэсцкага “Дынама” (2:1 дома, 1:1 у гасцях), “Нёман” — у “Нафтана” (1:1 дома, 2:0 у гасцях), “Белшына” — у “Мінска” (0:1 дома, 2:0 у гасцях). “Гомель” — у “Партызана” (0:0 у гасцях і 3:2 дома).