Вызначыўся чэмпіён Нямеччыны па футболе 1894 года

У Нямеччыне праз 113 гадоў вызначыўся пераможца 1-га нацыянальнага чэмпіянату па футболе.  Яго выйграў футбольны клуб “Вікторыя” з Берліну, які перамог каманду “Ханаў” з аднайменнага гарадка на паўднёвым-захадзе краіны. Нагадаем, нядаўна футбольны саюз Нямеччыны ўхваліў рашэнне разыграць тытул чэмпіёна Нямеччыны 1894 года, бо тады фінальная гульня так і не адбылася.

Прычына была банальная — футбалісты “Ханаў” не знайшлі грошы на квіткі да Берліну. У выніку, чэмпіёнам была аўтаматычна прызнаная “Вікторыя”. Зараз жа яна даказала, што невыпадкова насіла гэты тытул цягам стагоддзя.

“Вікторыя” выйграла ў “Ханаў” у гасцях з лікам 3:0, а на сваім полі згуляла ўнічыю 1:1. Цікава, што цяпер згаданыя каманды выступаюць у рэгіянальных лігах Нямеччыны.

Лента.Ру