Вызваленая ўдзельніца Плошчы: У ІЧУ Мінскага раёна антысанітарыя
У гэтым пастарунку Таццяна правяла 10 сутак за ўдзел у акцыі 19 снежня.
Давераная асоба кандыдата на прэзідэнта Віталя Рымашэўскага жыхарка Магілёўскага раёна Таццяна Шамбалава заяўляе, што ў ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна не выконваюцца элементарныя санітарна-эпідэміялагічныя нормы.
Паводле яе назіранняў, у пастарунку была анамальна нізкая тэмпература паветра, тых хто паліць і тых хто не паліць утрымлівалі разам, вязні не мелі доступу да гарачай вады. Праўда, у выніку зняволеным жанчынам усё ж арганізавалі душ, адзначае Тацяна Шамбалава ў інтэрв'ю БелаПАН.