Walt Disney пачынае здымаць анімэ
Студыя Walt Disney будзе вырабляць анімацыйныя карціны ў партнёрстве з японскімі анімэ-студыямі, каб прыстасавацца да густаў японскіх гледачоў. Першым праектам Walt Disney стане анімэ-серыял для дзяцей, галоўным
героем якога будзе робат. Яго пакажуць па адным са спадарожнікавых
каналаў у траўні або чэрвені 2008 года.
Партнёрам амерыканцаў у праекце стане найбуйнейшая мультыплікацыйная студыя Японіі - Toei Animation. Серыял будзе цалкам зроблены ў Японіі.
Дадам, што акрамя гэтага, Disney плануе ў партнёрстве са студыяй Madhouse стварыць японскую версію папулярнага мультфільма "Ліло і Стыч".
Фота: www.ufogxcom.net