Warner Bros прапанавала Хіта Лэджэра на "Оскар"
Кінакампанія Warner Bros. пачала масіраваную рэкламную кампанію, якая
заклікае чальцоў амерыканскай Кінаакадэміі ўзнагародзіць прэміяй
"Оскар" Хіта Лэджэра за ролю Джокера ў фільме "Цёмны рыцар". Так, фота акцёра будзе размешчана на вокладцы аднаго з найбольш уплывовых у свеце кінематографа выданняў - Variety, а таксама на двух поўных разваротах у самім часопісе. Акрамя гэтага, выкуплена велізарная колькасць паказаў банэраў на профільных сайтах і рэкламных уставак у праграмах амерыканскіх тэлеканалаў.
Кіраўніцтва студыі спадзяецца, што акрамя катэгорыі "лепшы акцёр другога плану" карціна будзе прадстаўленая і ў іншых галоўных намінацыях. Сваіх прэтэндэнтаў Warner Bros. называе на адмыслова створанай старонцы ў сетцы інтэрнэт.
Нагадаем, што Хіт Лэджэр памёр у студзені 2008 года ў сваёй кватэры ад перадазіроўкі лекавых прэпаратаў. Паводле меркавання шматлікіх аналітыкаў, менавіта гэтая драматычная акалічнасць акрамя ўсяго іншага істотна падвысіла цікавасць гледачоў да карціны Крыстофера Нолана "Цёмны рыцар" і забяспечыла ёй рэкордныя касавыя зборы.
Фота: forum.trunkcom.ru