Warner Bros спыніў мінскіх пракатчыкаў ад заўчаснага паказу "Гары Потэра"

18 лістапада ў мінскіх кінатэатрах павінна была прайсці прэм’ера фільму "Гары Потэр і Дарункі Смерці І". Аднак яна была адмененая кінакампаніяй Warner Bros, якая валодае правамі на гэтую стужку.
Прычынай сталася тое, што прэм’ера гэтага фільму ў ЗША ды Канадзе адбудзецца заўтра, 19 лістапада. Пра гэта Еўрарадыё распавёў генеральны дырэктар "Кінавідэапракату" Васіль Коктыш:

Коктыш: "Нам не дазволілі стартаваць раней, чым у ЗША ды Канадзе. Па "Гары Потэру" не зрабілі выключэнне. Таксама сказалі, што фільм можна паказваць не раней, чым у 9:00".