Warner Bros. здыме фільм пра Како Шанэль

Кампанія Warner Bros. прафінансуе здымкі карціны "Coco Avant Chanel", баёпіка куцюр'е Како Шанэль з Адры Тату ў галоўнай ролі. Паводле паведамлення Variety, здымкі фільма, рэжысёрам якога выступіць Ан Фантэйн, стартуюць 15 верасня ў Парыжы. Сцэнар карціны заснаваны на біяграфіі Шанэль "L'Irreguliere".

Рэліз карціны адбудзецца ў 2009 годзе. Дыстрыбутарам карціны выступіць таксама Warner Bros.

Падчас здымак фільма будуць задзейнічаныя сукенкі, створаныя Шанэль, а адным з кансультантаў фільму выступіць Карл Лагерфельд.

Фота: uberchicblog.blogspot.com