The White Stripes супраць інтэрнэта
Удзельнік The White Stripes Джэк Уайт (Jack White) прызнаўся, што недалюблівае інтэрнэт. Рокер нічога не мае супраць глабальнага павуціння як сродку камунікацыі,
але для музыкі, як мастацтва, з яго пункту гледжання, гэта «сур'ёзная
перашкода». Уайт лічыць, што ў наш час інтэрнэт з'яўляецца галоўным
ворагам музыкі.
«Я дагэтуль жыву і працую так, як калі б не было ніякага інтэрнэту, і стаўлюся да яго як да перашкоды, - тлумачыць спявак. – Сетка - гэта выдатны сродак для шматлікіх рэчаў, але ў той жа час яна знаходзіцца ў прамой супярэчнасці з мастацтвам музыкі, да якога трэба ставіцца з павагай».
Тым не менш, дэбютны альбом свайго сайд-праекту Dead Weather рокер прэзентаваў і прасоўваў менавіта ў інтэрнэце.
У хуткім часе чакаецца папаўненне дыскаграфіі гурта. Паслядоўнік «Horehoud» (2009) мусіць выйсці ўжо ў траўні.
Фота: bandswallpapers.com