WikiLeaks: Іспанскі пракурор назваў Беларусь "мафіёзнай дзяржавай"

Беларусь, Расія і Чачня з'яўляюцца практычна "мафіёзнымі дзяржавамі". Такое меркаванне выказаў іспанскі пракурор Хасэ Грында Гансалес. Пра гэта гаворыцца ў амерыканскім дыпламатычным паведамленні, якое апублікаваў сайт WikiLeaks. Грында Гансалес кажа, што ў кожнай з пералічаных краін дзейнасць урада немагчыма адрозніць ад дзейнасці груп арганізаванай злачыннасці.

Заява іспанскага пракурора прагучала на паседжанні амерыкана-іспанскай экспертнай групы па барацьбе з тэрарызмам і арганізаванай злачыннасцю, якое адбылося ў Мадрыдзе 13 студзеня 2010 года.

Нагадаем, партал WikiLeaks пачаў публікаваць допісы амерыканскіх амбасадаў. Як паведамляла Еўрарадыё, 1878 з іх складуць дакументы амбасады ў Мінску.