Wikileaks: ЗША лічаць "Газпрам" карумпаваным

Амерыканскія дыпламаты мяркуюць, што расійскі "Газпрам" глыбока пашкоджаны карупцыяй і памыляецца ў разліках на хуткі рост цэнаў на газ на экспартных рынках, гаворыцца ў чарговых данясеннях амерыканскіх дыпламатаў, апублікаваных сайтам Wikileaks і часопісам Spiegel. У тэлеграме, адпраўленай амбасадарам ЗША у Расіі Джонам Баерлі 10 ліпеня 2009 года, адзначаецца, што "Газпром" неэфектыўны, не пераадолеў спадчыну савецкага міністэрства газавай прамысловасці і дзейнічае збольшага "ў інтарэсах сваіх палітычных гаспадароў".

Прадстаўнік "Газпрама" ўстрымаўся ад каментароў, перадае ВВС са спасылкай на агенцтва "Рэйтэр".