Ядзерны могільнік "Гомель-30" абследуюць на бяспечнасць
Міністэрства фінансаў вылучыць 469 мільёнаў рублёў на экспертызу бяспекі могільніка ядзерных адкідаў "Гомель-30". Як адзначае "Ежедневник", гэты могільнік дастаўся Беларусі ў спадчыну ад Савецкага Саюзу. Па звестках МНС, у Беларусі каля двух дзясяткаў некантраляваных ядзерных пахаванняў на месцах былых вайсковых часцей СССР.
Самымі буйнымі з такіх могільнікаў з'яўляюцца "Коласава" ў Стаўбцоўскім раёне Міншчыны і "Гомель-30" у Рэчыцкім раёне Гомельшчыны. У месцах гэтых пахаванняў утрыманне цэзію і стронцыю ў грунце і грунтовай вадзе на парадак вышэй, чым пад пахаваннямі радыёактыўных адкідаў Чарнобыльскай АЭС. Гэта паказалі абследаванні, якія правялі выратавальнікі і навукоўцы Акадэміі навук. На думку спецыялістаў, бар'еры, у якіх былі пахаваныя адкіды, пачалі руйнавацца і пачалося пранікненне радыеактыўных элементаў у навакольнае асяроддзе.
Пра намер дастаць кантэйнеры з ядзернымі адкідамі ў "Гомель-30" выратавальнікі казалі яшчэ ў сакавіку 2009 года. Але як паказалі першыя працы, без дэталёвай экспертызы могільніка даставаць ядзерныя адкіды вельмі небяспечна. Менавіта таму перад правядзеннем работ было вырашана яшчэ раз старанна абследаваць могільнік.