Як адпачывае Лукашэнка ў Сербіі?
Высокага госця з Беларусі бачылі ў нядзелю ў капаонійскай піцэрыі “Garden”. Затым з 10-й да 14-й ён катаўся на лыжах пры дбайным наглядзе семярых целаахоўнікаў (+відэа).
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад суботы адпачывае на папулярным сербскім гарналыжным курорце Капаонік. Там ён праводзіць сямідзённы зімовы адпачынак. Лукашэнка пасяліўся ў чатырохзоркавым гатэлі “Гранд”, у самых шыкоўных апартаментах “Прэзідэнт” (агулам беларуская "дэлегацыя" заняла 15 пакояў і апартаментаў гатэля). Увесь час яго суправаджае 30 целаахоўнікаў. Паведамляецца, што ў ахове Лукашэнкі таксама задзейнічаныя і сербскія службы бяспекі.
Як інфармуюць сербскія СМІ, Аляксандр Лукашэнка і яго світа прыляцелі на двух самалётах “Боінг 737” і “Эмбраер” у 12 гадзінаў дня ў суботу ў аэрапорт горада Ніш. Адтуль беларускія госці без залішняй затрымкі на мінібусах і аўтамабілях накіраваліся на Капаонік. Мяркуецца, што Лукашэнка хацеў хутка і ціха дабрацца да вядомага сербскага курорта, паколькі замест бялградскага аэрапорта “Нікола Тэсла” абраў нішскі аэрапорт. Дарэчы, кіраўнік Беларусі - першы прэзідэнт замежнай краіны, які за апошнія 20 гадоў наведаў Капаонік.
Высокага госця з Беларусі бачылі ў нядзелю ў капаонійскай піцэрыі “Garden”. Затым з 10-й да 14-й ён катаўся на лыжах пры дбайным наглядзе семярых целаахоўнікаў. Па абедзе Лукашэнка ў строгай таямніцы накіраваўся на адну з лыжных трасаў, дзе да самага вечара бегаў на лыжах. Па неафіцыйнай інфармацыі, Лукашэнка прабудзе на Капаоніку яшчэ 4 дні. Як паведаміла ананімная крыніца, сёння на курорце ён сустрэнецца з дзяржаўным кіраўніцтвам Сербіі, інфармуе „Blic“.
Фота - pressonline.rs
Вось так выглядае гатэль, у якім спыніўся Аляксандр Лукашэнка.