Як дапамагчы хутару "Шаблі": нумары рахункаў

З’явіліся нумары рахункаў, на якія можна перавесці грошы на аднаўленне дома ў Шаблях. Фізічныя асобы могуць звярнуцца ў любое аддзяленне ТАА “АСБ “Беларусбанк” і аформіць стандартную квітанцыю на пералічэнне. Дабрачынны рахунак у беларускіх рублях адкрыты ў філіяле №500 Мінскае ўпраўленне ТАА “АСБ “Беларусбанк”, г. Валожын; УНП 100603596; МФО 153001601

— беларускія рублі — транзітны рахунак №3819382123319 на дабрачынны рахунак №000008 у аддзяленні № 500 МУ. Назначэнне плацяжу: 9004 — Збор сродкаў на імя Шаблінскага Уладзіміра Барысавіча на аднаўленне разбуранага пажарам жылога дома ў в. Запруддзе (дарэнне).

Для юрыдычных асоб — просьба дасылаць інфармацыю пра плацельшчыка, уключаючы банкаўскія рэквізіты, суму на электронны адрас [email protected]. Вам дашлюць узор дамовы на аказанне матэрыяльнай дапамогі.

Нагадаем, уноч з 1 на 2 ліпеня на хутары "Шаблі" адбыўся пажар. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, але агнём быў знішчаны драўляны дом. Хутар Шаблі на Валожыншчыне вядомы па шумных летніх фестывалях "Канцэрты на траве", "Пікнік.by", "Шаманы", "Beatles Shabli" і "Вольнае паветра". Дарэчы, хутара паведамілі, што здарэнне не паўплывае на запланаваныя мерапрыемствы. Нагадаем, што 24 жніўня ў Шаблях мае прасці world music-фестываль “Вольнае паветра”.