Як не стаць тупым турыстам. Парады ад Еўрарадыё
Роўна палова тых, каго ты пабачыш у Амстэрдаме, — турысты. Таму жыхары горада да іх ставяцца, мякка кажучы, скептычна. Як у Амстэры пайсці не турыстычнай, а галандскай сцежкай і не абмежавацца гатэлем ды кварталам Чырвоных ліхтароў? Адмовіўшыся ад усяго, што ўласціва звычайнаму турысту, вы, па-першае, зэканоміце сотні еўра. Па-другое, патрапіце ў такія клубы, рэстараны, флэты, пра якія нават не ўсе галандцы ведаюць. Вас успрымуць як “свайго”, і падчас візіту вы адчуеце сябе сапраўдным жыхаром галандскай сталіцы. І вось што трэба для такога пераўвасаблення.
Яшчэ перад тым, як збіраць валізы, скантактуйцеся з галандцамі праз інтэрнэт. Існуе шмат мажлівасцяў знайсці менавіта тых людзей, з якімі вам будзе прыемна гуляць па Амстэру, хадзіць на тусоўкі ці нават жыць разам. Еўрарадыё карысталася сайтам для вандроўнікаў “Каўчсёрфінг”. Вашыя новыя знаёмцы пакажуць вам самыя розныя “галандскія” сцежкі, якімі можна пайсці ў Амстэрдаме.
Але калі вы захочаце павандраваць на горадзе самастойна, ёсць некалькі “антытурыстычных” парадаў, якія мы раім занатаваць.
Амстэрдам — горад ровараў. Менавіта па адсутнасці ровару жыхары горада бачаць турыста. Сам галандзец пойдзе пехатой толькі ў сапраўдных форсмажорных абставінах. У горадзе таксама існуе шмат месцаў, дзе можна арэндаваць ровар. Іх вы ўбачыце амаль каля самага вакзала.
Але Еўрарадыё настойліва не раіць пазычаць такія ровары, бо ўсе яны ярка-чырвонага ці ярка-жоўтага колераў. Гэта пакажа, што вы не проста турыст, але турыст, які хоча спадабацца галандцам. Паверце, галандцы толькі ўсміхнуцца пра сябе.
Сандэр: “Нас страшна змяшаць турысты, што ездзяць на гэтых ярка-чырвоных і жоўтых роварах. Асабліва калі яны па 20 чалавек робяць туры па Амстэрдаме”.
Лепей знайсці сябра-галандца, які з задавальненнем падзеліцца сваім старым раздзяўбаным роварам.
Другое важнае правіла для крэатыўнага вандроўніка — не кажы, саскочыўшы з цягніку, “Уау, легалайз!”. Галандцы стаміліся ад наркатурызму і вельмі ўзрадуюцца, калі вы прыедзеце ў Амстэрдам не дзеля кафешопаў. Тым больш, што паглядзець ёсць што, і вам з задавальненнем пакажуць мясцовыя пабы, клубы, музеі, дахі і шмат-шмат ўсяго.
Прабат ван Зантэн: “Я увогуле не разумею, чаму ўсе, нават самыя цікавыя людзі, што прыязджаюць да мяне ў Амстэрдам, перш за ўсё думаюць пра кафешоп. Гэта ў нас дакладна не самае цікавае”.
Асцерагайцеся плошчы “Ляйдсэпляйн” (Leidseplein), ўвесяляльнага цэнтру, як вам скажуць у кожным амстэрдамскім трамваі. Там прыгожа і ёсць, дзе прысесці, але больш банальнага месца ў Амстэрдаме вам не знайсці.
Дарэчы, менавіта там Еўрарадыё ўпершыню сустракалася з нашымі галандскімі сябрамі. Яны згадзіліся сустрэцца з намі там толькі таму, што не хацелі, каб мы заблукалі. Звычайна на Ляйдсэпляйн яны не бываюць, кажа Прабат: “Насамрэч я, можа, першы раз сюды прыйшоў, бо мы звычайна ў такіх месцах не гуляем. Больш турыстычнай кавярні, як гэтая, у горадзе не знайсці”.
Што датычыцца самага цэнтру Амстэрдаму — Плошчы Дам і квартала Чырвоных ліхтароў, то іх варта пабачыць, але не больш за адзін раз. Дзіўная атмасфера, разняволеныя людзі і свабода нораваў — усё гэта вы адчуеце там на ўсе сто. Адзінае што — праз паўгадзіны вам могуць надакучыць бясконцыя вітражы сэксшопаў з усімі іхнімі прычындаламі.
Прабат ван Зантэн: “Я па праўдзе наведваў квартал Чырвоных ліхтароў, калі мне было 16. Зараз нават не падумаю туды пайсці”.
Прастытуцыя ў Галандыі — гэта не брудны занятак, а хутчэй стыль жыцця. Таму не раім вам выказваць непавагу да гэтых дзяўчат….а часам і мужчынаў. Шмат хто стаіць у чырвоных вітрынах проста таму, што ім гэта падабаецца. А ўдзень некаторыя з гэтых самых жанчын зарабляюць на жыццё “нармальнай” працай. Менавіта таму іх нельга фатаграфаваць. Кожная прастытутка мае права быць непазнанай.
І вы таксама маеце права застацца непазнаным беларусам, смактаць “Хайнекен” у самым галандскім пабы і рабіць выгляд, што ў Амстэрдаме вы ўсё жыццё.
Фота: Тося Кукс
Слухай іншыя рэпартажы пра Галандыю і выйграй 2 квіткі ў Амстэрдам: "ТЭЛЕПОРТ У ГАЛАНДЫЮ"