Як пешаходы раптоўна праваліліся пад зямлю (відэа)
Здарэнне адбылося ў Сеуле. Мужчына і жанчына выйшлі з аўтобуса, зрабілі колькі крокаў і... паляцелі пад зямлю.
У сталіцы Паўднёвай Карэі Сеуле два пешаходы раптоўна праваліліся пад зямлю. Мужчына і жанчына выйшлі з аўтобуса і паспелі зрабіць некалькі крокаў, як пад іх нагамі праваліўся тратуар. Яны імгненна паляцелі ў яму.
Як піша Daily Mail, людзей з-пад зямлі даставала служба ратавальнікаў. Пацярпелыя не атрымалі моцных пашкоджанняў.
Пакуль невядома, што выклікала абвал бруку. Мясцовыя ўлады дапускаюць сувязь абвалу з будоўляй, якая знаходзіцца побач. Вядзецца расследаванне.
Фота: dailymail.co.uk