Як прафсаюзы мусяць падтрымаць Лукашэнку (ДАКУМЕНТ)
Інструкцыя па падтрымцы Аляксандра Лукашэнкі на выбарах 19 снежня Беларускага прафсаюзу працаўнікоў культуры.
Абараняць прафесійныя, працоўныя, сацыяльна-эканамічныя правы ды законныя інтарэсы сваіх сябраў. Такую мэту дэкларуе Беларускі прафсаюз працаўнікоў культуры на сваёй афіцыйнай старонцы. Але абмінуць увагай галоўную палітычныю падзею ў краіне прафсаюз не мог. Нават прыняў адмысловую пастанову -- аб падтрымцы Аляксандра Лукашэнкі, ды распрацаваў адпаведную інструкцыю. Копія дакументу трапіла на Еўрарадыё.

