Як святкавалі Купалле ў Ракаве (фотарэпартаж)
Нацыянальныя строі, плеценыя вяночкі, песні і карагоды вакол вогнішча — так беларусы адзначаюць сваё старажытнае свята
У ноч з 6 на 7 ліпеня ў Беларусі адзначалася Купалле. Нашыя продкі верылі, што на Купалле сонца губляе сваю жыццёвую моц і ўладу на прыродай. Таму ўсё жывое, адчуваючы сваю надыходзячую старасць, спяшаецца жыць поўным жыццём. Купальская ноч — самая кароткая, таму на яе ніхто не павінен спаць.
На Купалле ўсё жывое набывала чароўную моц. Расліны, вада, агонь — усё мела гаючыя ўласцівасці. Так, з раніцы на Купалле па звычаі неабходна было выкупацца, лічылася, што гэта прынясе сілу.
Варажба — абавязковы купальскі занятак. Лічылася, што калі дзяўчына кіне ў раку вянок, яна можа прадказаць сваю будучыню: паплыве вянок — замуж дзяўчыне выйсці, да берага прыб'е — незамужняй быць.
Скокі праз купальскае вогнішча таксама былі часткай купальскай варажбы. Праз вогнішча трэба было скакаць з разбегу, калі не кранеш полымя, і не будзе іскраў — у хуткім часе ажэнішся ці здабудзеш поспех. Але неабавязкова было толькі скакаць праз вогнішча. Вакол яго можна было вадзіць карагоды — чароўная моц купальскага агню ўсё роўна рабіла сваю ачышчальную справу.
І, вядома ж, Купалле не бывае без таямнічай Папараць-кветкі, адзначае сайт ctv.by.
Фота — Еўрарадыё