Як у мінскай краме жанчына скрала барсетку з валютай (відэа)

Пакуль мужчына прымяраў вопратку, ён паклаў сваю барсетку на паліцу. Жанчына, якая праходзіла, міма, барсетку забрала. Яна пайшла ў іншы бок крамы, дзе дастала са сваёй "здабычы" кашалёк. Пасля гэтага невядомая сышла. У іншым павільёне яна паказала нейкаму мужчыне скрадзеныя грошы. Яны разам пайшлі з гандлёвага цэнтра. Цяпер іх шукае сталічная міліцыя, якая распаўсюдзіла запіс з відэакамер.

Прэс-служба мінскай міліцыі адзначае, што ў барсетцы былі 4 тысячы расійскіх рублёў, 4 мільёны беларускіх рублёў і 350 долараў.

Фота, відэа — guvd.gov.by