Як у Мінску збіраюць подпісы? (фота)
Еўрарадыё прагулялася па шматлюдных месцах горада ў пошуках пікетаў. У прахалодны пятнічны дзень карэспандэнт Еўрарадыё прайшоўся па людных месцах Мінска ў пошуках пікетаў і зборшчыкаў подпісаў. На прывакзальнай плошчы два хлопцы ў чырвоных камізэльках. Напісана – "За Някляева".
Хлопец: "Вось мы толькі пачалі збіраць подпісы, і ведаеце, людзі вельмі актыўна рэагуюць. Гэта ім яшчэ ў навіну, натуральна. Але цікавяцца, вось 5 хвілін стаім, я толькі што сабраў першы подпіс".
Абяцаю вярнуцца праз пару гадзін, спытаць колькі назбіралі.
У чацвер каля вакзала людзі з "Белай Русі" збіралі подпісы за Аляксандра Лукашэнку. Але ў пятніцу іх не бачна.
Іду на Нямігу праз вялікі гандлёвы цэнтр "Сталіца". Але і тут ніякіх ініцыятыўных груп не бачна. Ані каля Макдональдса, ані каля ўваходу ў саму станцыю метро зборшчыкаў няма. Вырашаю ехаць да самага вялікага сталічнага прадуктовага рынка – Камароўскага.
У пераходзе каля Цэнтральнага ўнівермага заўважаю першы пікет. За Яраслава Раманчука.
"Учора сабраў 122 на гэтым месцы, стаяў з 10 раніцы да 9 вечара. А што зрабіць – трэба перамагаць! – кажа сябра ініцыятыўнай групы Іван Лабачоў. – Людзі скардзяцца, часам цэлыя натоўпы збіраюцца, кажуць: надакучыла ўсё! Сёння ўжо 46 подпісаў сабраў!"
Іван Лабачоў збірае подпісы за Яраслава Раманчука
Да нас падыходзіць жанчына гадоў сарака:
"Ва ўчорашняй "Камсамолцы" я пачытала пра кандыдатаў, пра шэсць асноўных. І толькі адзін, здаецца, сказаў, што яго мэта – сапраўды стаць прэзідэнтам. А калі няма такой мэты – то навошта ўвогуле ісці?"
Кепска, што Яраслаў Раманчук яшчэ не жанаты, кажа яна. Вось-вось ажэніцца, адказвае Іван Лабачоў, які збірае подпісы. Сам ён – былы дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання, у мінулую прэзідэнцкую кампанію быў даверанай асобай Аляксандра Казуліна.
У суседнім пераходзе заўважаю яшчэ адзін пікет-збор подпісаў за Яраслава Раманчука. І сам Яраслаў тут!
Яраслаў Раманчук: "Поспехі вельмі добрыя. Расклад такі: 90% за нас, 10% за ўладу. Таму я поўны аптымізму! Збяром 100 тысяч подпісаў, зробім добрую кампанію, і яна прывядзе нас да перамогі!"
Кандыдат актыўна размаўляе з людзьмі.
Жанчына: "Мы вам зычым поспехаў! Я думаю ўся інтэлігенцыя за вас! Мы ўжо і ўсю сям'ю сваю, і калегаў заахвоцілі! Але не ведаю, ці рэальна гэта.."
Раманчук: "Сёння гэта рэальней, чым ніколі!"
На выхадзе з пераходу – пікет за Рыгора Кастусёва, кандыдата ад Партыі БНФ.
"Сёння збор ідзе больш актыўна, бо цяпер ужо больш людзей ведаюць, і ходзяць з пашпартамі", – расказвае малады чалавек, які збірае подпісы.
Ірына старанна вывучае матэрыялы на стэндзе: "Гэта першы альтэрнатыўны кандыдат пакуль, якога я бачыла. Я хачу сур'ёзна вывучыць праграму кожнага. Мне важна, каб кандыдат падтрымліваў малы і сярэдні бізнэс і моладзевыя праграмы”.
Малады чалавек тлумачыць, чаму толькі што паставіў подпіс за Кастусёва:
"Я вырашыў паставіць свой подпіс за кожнага апазіцыйнага кандыдата. Я вось выпісаў восем прозвішчаў... Я не думаю, што адзін з кандыдатаў атрымае шчырую перамогу".
Трохі далей – збіраюць за Андрэя Саннікава. Тут нават чарга – ад маладых да старых. Зборшчыкі ледзь паспяваюць запісваць пашпартныя дадзеныя, няма часу адказаць на пытанні журналістаў.
Збор подпісаў за Андрэй Саннікава
Паблізу толькі пачынаюць збіраць подпісы за Някляева.
Каля самай "Камароўкі" яшчэ адна дзяўчына збірае подпісы за Кастусёва.
"Сёння поспехі лепей, – кажа Аляксандра. – Сёння людзі ўжо прыходзяць з пашпартамі нічога не пытаючы. Таму я за гадзіну сабрала палову таго, што ўчора за дзень".
Вяртаюся да вакзала. Сюды ўжо прыехалі два хлопцы збіраць подпісы за Раманчука. Зноўку падыходжу да зборшчыкаў за Някляева, як і абяцаў.
"Значыць за гэтыя пару гадзінаў, не лічачы тых, што пайшлі па пашпарты, ужо больш за 50 подпісаў назбіралі. Падпісаліся як з Мінска, так і з Наваполацка, Оршы, Гомельскай вобласці..."