Як замовіць песню на “Народнай дыскатэцы”?
Апошні дзень вясны стане “Цяжкім панядзелкам” для мінскага Рэактара і аматараў беларускай музыкі. 31 траўня ў галоўным рок-клубе сталіцы адбудзецца вялікі канцэрт брэсцкага гурта Sciana, у якім таксама возьмуць удзел каманды PartyZone, Спрат, The FraiZ, EXIST-M. Аднак фішкай вечару стане тое, што пасля канцэрту пачнецца “Першая народная беларуская дыскатэка”, то бок усе прыхільнікі беларускай музыкі змогуць працягнуць адрывацца пад музыку любімых гуртоў.
Па словах аднаго з арганізатараў імпрэзы, Паўла Беларуса, скласці плэй-ліст дыскатэкі можа кожны жадаючы, папярэдне зайшоўшы на адмысловую старонку ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте”: http://vkontakte.ru/club13978535
Павел Беларус: “Будзе фармат цалкам беларускай музыкі. І зараз мы кінулі акцыю ў Інтэрнэт, каб людзі дасылалі свае прапановы – што яны хочуць пачуць на гэтай дыскатэцы. Каб гэта быў не толькі наш густ, а, зразумела, густ усіх наведвальнікаў. Такім чынам і будзе яна ў нас народнай”.
Павел спадзяецца, што “Дыскатэка ў цяжкі панядзелак” стане пачаткам новага маладзёжнага руху ў Мінску.
Павел Беларус: “Калі гэта мерапрыемства прыцягне ўвагу і будзе цікавым для большага кола людзей, то можа ў Мінску з’явіцца новая “двіжуха”, новы накірунак – беларускія дыскатэкі, і гэта стане папулярным. Прынамсі, у мяне ёсць такая надзея. А як будзе і што атрымаецца, гэта залежыць ад наведвальнікаў, і ад слухачоў Еўрарадыё, якіх таксама туды запрашаем”.
Нагадаем, 31 траўня, з 18.00 па 05.00, клуб “Рэактар”: “Цяжкі панядзелак” + “Першая народная беларуская дыскатэка”. Кошт квіткоў: 10-15 тысяч. Даведкі: 80297828881, 80296490888