Якая бітва ў гісторыі Беларусі самая важная?
Еўрарадыё з дапамогай гісторыкаў склала “топ” найвялікшай славы беларускай зброі. А момантаў, калі беларускія ваяры прымушалі варожых жаўнераў бегчы так, што пяткі мільгалі, хапае. Бадай што самая першая па часе буйная перамога — бітва з татарамі на Сініх водах. У 1362 годзе Альгерд разбіў супольныя войскі трох татарскіх князёў, пакінуўшы нашы землі “белымі” — недасягальнымі для Залатой Арды.
З яе пачаў пералік славутых паходаў беларускага войска пісьменнік Уладзімір Арлоў:
Уладзімір Арлоў: “У выніку гэтай бітвы ад татараў былі вызваленыя ўкраінскія землі, якія пасля гэтага хутчэй далучаліся да Вялікага княства Літоўскага”.
Цягам наступных стагоддзяў беларусы ў складзе войскаў ВКЛ адбіваліся ад навалаў з Захаду і з Усходу і здабылі сабе славу пад Грунвальдам (15 ліпеня 1410) і пад Оршай (8 верасня 1514). Цікава, што ўсе тры названыя бітвы ўключыў у свой асабісты “хіт-парад” намеснік дэкана гістфака БДУ Андрэй Прохараў:
Андрэй Прохараў: “Для мяне часам цяжка адрозніць, дзе беларуская зброя перамагала, а дзе — не зусім беларуская. І, згодна з маім бачаннем, адказ будзе наступны. Ужо само пытанне падпіхвае мяне да таго, каб адразу назваць Грунвальд. Далей — бітва на Куліковым полі. Наступныя — Сінія воды і рака Крапіўна. І, нарэшце, аперацыя “Багратыён”.
Вызваленне Беларусі ў 1944 годзе лічыцца адной з самых буйных аперацыяў у свеце за ўсю гісторыю войнаў. Натуральна, у ёй удзельнічалі не толькі беларусы. Але калі прыгледзецца да беларускай ваеннай гісторыі, можа падацца, што ўсе самыя вялікія перамогі нашыя землякі здабылі ў саюзе з суседзямі... Гэтую думку абвяргае гісторык Анатоль Грыцкевіч:
Анатоль Грыцкевіч: “Вельмі часта змагаліся самі. Вазьміце хаця б Лівонскую вайну: там ваявалі толькі прадстаўнікі Вялікага княства Літоўскага. З іншага боку, для часоў феадалізму аб’ядноўвацца ў саюзы было нормай. Да таго ж, гаспадар ВКЛ быў вельмі часта і каралём Польшчы! Праўда, у часы Грунвальда гэта былі розныя людзі. Але пасля ўжо, як кажуць, сумяшчалі”.
У адказ на прапанову скласці ўласны “топ-10” гісторык толькі пасмяяўся: маўляў, гэта пытанне для вучняў. Але ўсё ж вылучыў з ліку іншых Бітву пад Оршай і Грунвальдскую бітву. Галоўнае значэнне апошняй у тым, што войска Тэўтонскага ордэна, якое дагэтуль лічылася ў Еўропе непераможным, неўзабаве пасля паразы на грунвальдскім полі ўвогуле склала зброю. Але, паводле словаў Анатоля Грыцкевіча, ордэн існуе і дагэтуль:
Анатоль Грыцкевіч: “Не памятаю напэўна, але, здаецца, у Італіі я сустракаўся з прадстаўнікамі Тэўтонскага ордэна. Зараз гэта тыповая каталіцкая арганізацыя сацыяльна-хрысціянскага накірунку”.
Тэўтонскі ордэн знік, і асноўныя баявыя дзеянні беларускіх ваяроў перакінуліся на ўсходнія межы краіны. Працягвае Ўладзімір Арлоў:
Уладзімір Арлоў: “Пасля Сініх водаў і, натуральна, Грунвальда я б прыгадаў Бітву пад Оршай. Яшчэ — бітву на Уле, ці, як яе часам называюць, на Іван-полі. Яна адбылася ў 1564 годзе, падчас Лівонскай, ці ў нашай традыцыі — Ліфляндскай вайны. І бітву пад Палонкай [28 чэрвеня 1660. — заўв. Еўрарадыё], калі таксама былі разбітыя рускія войскі. Калі ў той страшнай вайне, дзе Беларусь страціла палову насельніцтва, быў зроблены пералом”.
Былі слаўныя моманты ў гісторыі беларускай зброі праз стагоддзі пасля таго, як з еўрапейскай мапы знікла Вялікае княства Літоўскае. Да іх можна аднесці і паўстанне Тадэвуша Касцюшкі ў Вільні, і шматлікія бітвы падчас паўстання Кастуся Каліноўскага, дзеянні Слуцкага збройнага чыну і аперацыю “Багратыён”, якую ўжо згадвалі вышэй.
З’яўлялася новая зброя, змяняліся вайсковыя тактыкі. Сярэднявечныя сутычкі 200 на 200 рыцараў змяніліся маштабнымі баявымі дзеяннямі, у якіх з кожнага боку ўдзельнічала па 200 тысяч чалавек. Увесь час беларусы ваявалі. І нават не зразумела, калі, у які прамежак часу “на скрыжаваннях Еўропы” паспеў замацавацца стэрэатып пра тое, што “мы, беларусы, — мірныя людзі”.
А вось і абяцаны “топ” (у храналагічным парадку):
1. Бітва на Сініх водах (на рацэ Сінюсе) ― 1362;
2. Кулікоўская бітва ― 1380;
3. Грунвальдская бітва (пры Таненбергу) ― 1410;
4. Бітва пад Воршай (на рацэ Крапіўна) ― 1514;
5. Бітва на рацэ Уле (пры Чашніках) ― 1564;
6. Бітва пад Палонкай ― 1660;
7. Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі ў Вільні ― 1794;
8 Паўстанне Кастуся Каліноўскага ― 1863 – 1864;
9. Слуцкі збройны чын ― 1920;
10. Аперацыя “Багратыён” ― 1944.