Ялфімаў пройдзе ў фінал “Еурабачання”, але пераможа Рыбак?
Паводле журналісцкага галасавання, беларускі канкурсант у паўфінале 12 траўня зойме 8-е месца і выйдзе ў фінал. Акрамя Беларусі ў фінал патрапяць Швецыя, Швейцарыя, Арменія, Мальта, Фінляндыя і Ізраіль. Аляксандр Рыбак — лідэр прагнозаў на другі паўфінал, які пройдзе 14 траўня.
Учора ў Маскве прайшла цырымонія адкрыцця “Еўрабачання-2009”.
На сцэне з’яўляліся пераможцы розных гадоў: спявачка Dana International з Ізраіля, украінка Руслана, сербка Марыя Шарыфавіч і Дзіма Білан.
Адкрыў вечар старшыня расійскага журы Філіп Кіркораў – ён праспяваў песню Кайлі Міноўг “Your Disco needs you”.
Сёлетнія канкурсанты таксама прысутнічалі на адкрыцці. Расійскія арганізатары частавалі гасцей чырвонай ікрой, блінамі, гарэлкай, шампанскім і іншымі “стравамі рускай кухні”.
Белта паведамляе, што беларускі прадстаўнік Пётр Ялфімаў “карыстаўся на цырымоніі адкрыцця самым вялікім попытам” у журналістаў. У той час, як Пётр раздаваў бясконцыя інтэрв’ю, за яго спінай “актывісты БРСМ пастаянна расцягвалі беларускі сцяг”.
Паводле іншых СМІ, найбольш запатрабаванымі былі ўкраінская спявачка Святлана Лабада і Сакіс Рувас з Грэцыі. Фаварытам жа журналісцкага рэйтынгу стаў прадстаўнік Нарвегіі з беларускімі каранямі Аляксандр Рыбак.
Фота eurovision-russia.ru