Ян Браўн аспрэчыў уз'яднанне The Stone Roses
Прадстаўнікі экс-вакаліста The Stone Roses Яна Браўна аспрэчылі
інфармацыю СМІ пра хуткае адраджэнне брытанскага гурта, паведамляе New
Musical Express. 17 сакавіка таблоід The Daily Mirror абвясціў са спасылкай на ананімную крыніцу, што летам 2009 года The Stone Roses дадуць 21 канцэрт на тэрыторыі Вялікабрытаніі, а таксама плануюць турнэ па ЗША. Гастрольная дзейнасць мусіла быць прымеркаваная да 20-годдзя дэбютнай плыты калектыва.
Аднак прадстаўнікі Яна Браўна абвясцілі, што спявак не даваў згоды на ўдзел ў рэюніёне. У цяперашні час музыка працуе над сваім шостым студыйным альбомам, выхад якога запланаваны на жнівень 2009 года. У сваю чаргу былы гітарыст The Stone Roses Джон Сквайр заявіў, што чуткі пра ўз'яднанне гурта абсалютна безгрунтоўныя.
The Stone Roses, якія лічацца аднымі з заснавальнікаў стылю "мэдчэстэр", праіснавалі да 1996 года і паспелі запісаць усяго два альбомы, тым не менш гурт дагэтуль рэгулярна трапляе ў рэйтынгі лепшых брытанскіх калектываў усіх часоў.
Пасля распаду калектыва Ян Браўн і Джон Сквайр пачалі сольныя кар'еры (пазней Сквайр заняўся жывапісам), басіст Гары "Мэні" Мунфілд далучыўся да Primal Scream, а бубнач Алан "Рэні" Ўрэн адышоў ад заняткаў музыкай.
Фота: www.iplugyou.ru