"Яндэкс" у гасцях у беларускіх рэкламістаў

Буйная пашуковая сістэма "Яндэкс" правяла адукацыйны семінар у Нацыянальнай бібліятэцы ў сталіцы краіны.
Шасцёра прадстаўнікоў кампаніі, спецыялісты ў галіне рэкламы ў інтэрнэце паспрабавалі даць адказы на пытанні аўдыторыі і правесці семінар на некалькі тэм, а менавіта: онлайнавая рэклама, праца з Яндэкс.Дырэктам, мастацтва падбора словаў для выкарыстання ў кантэкстнай рэкламе. Былі разабраныя некалькі прыкладаў паспяховых і непаспяховых рэкламных кампаній, дадзеныя парады як правільна скласці рэкламную аб’яву.



Семінар наведала больш 500 чалавек – канферэнц-зала Нацыянальнай бібліятэкі была запоўненая не толькі знутры, але і звонку: гук з мікрафона спікераў трансляваўся на кава-зону, дзе людзі маглі назіраць за падзеямі ў зале праз вялікі манітор і слухаць абмеркаванне.



Гэта быў першы семінар “Яндэкса” на тэрыторыі Беларусі, і на спецыфічныя пытанні для беларускага рэгіёна ў спецыялістаў кампаніі адказаў, нажаль, не было. Таксама былі заўвагі ад аўдыторыі наконт ведання тэхнічных дэталяў сістэмы “Яндэкс” самімі прадстаўнікамі кампаніі.