Яндэксу забаранілі фатаграфаваць дачу Януковіча
Амаль увесь Севастопаль і ппаўднёвы бераг Крыму застануцца белымі плямамі на карце Яндэкса. Аўтамабілю пашуковіка, які фатаграфуе Крым, забараняюць здымаць вайсковыя аб'екты і прыватную ўласнасць украінскага прэзідэнта, піша сайт АГП.
Яндэкс ужо два тыдні фатаграфуе на паўвостраве каменныя платы, графіці, прадаўцоў, якія гандлююць уздоўж ўзбочын і прапануюць жыллё для турыстаў. Праз тры-чатыры месяцы карыстальнікі інтэрнэту змогуць здзейсніць віртуальны шпацыр на паўднёвы бераг Крыму. У той жа час, з-за забароны здымак Яндэксу, шмат аб'ектаў застануцца на карце проста пустымі.