Янукевіч: Напярэдадні прэзідэнцкіх будзе ўзмацненне рэпрэсіяў
Запас стабільнасці цяперашняй беларускай улады ўвесь час змяншаецца. Таму напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў варта чакаць ад уладаў узмацнення рэпрэсіяў, і нядаўнія ператрусы ў рэдакцыях незалежных СМІ гэта пацвярджаюць. З такімі заявамі выступіў 20 сакавіка на паседжанні сойма Партыі БНФ яе лідэр Аляксей Янукевіч. "Вядома, казаць, што Лукашэнка не кантралюе сітуацыю, яшчэ рана. Але відавочна, што негатыўныя для яго тэндэнцыі ў грамадстве будуць узмацняцца. Гэта нам на руку, бо стварае напярэдадні выбараў сітуацыю не такі ўжо і безнадзейнасці, як падавалася яшчэ не так даўно", — цытуе Янукевіча агенцтва БелаПАН.
Па меркаванні Янукевіча, сацыяльныя і эканамічныя праблемы, да якіх дадаюцца ўнутраныя супярэчнасці ўладных структур, ствараюць для апазіцыі дадатковы шанец паспяховага ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.
Па меркаванні Янукевіча, сацыяльныя і эканамічныя праблемы, да якіх дадаюцца ўнутраныя супярэчнасці ўладных структур, ствараюць для апазіцыі дадатковы шанец паспяховага ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.