Януковіч не паўстане ў ролі Шрека

Прэс-служба ўкраінскай Партыі рэгіёнаў (ПР) аспрэчыла паведамленне газеты "Украiна Маладая" пра тое, што штаб "рэгіяналаў" рыхтуецца запусціць перадвыбарны ролік, у якім іх лідэр Віктар Януковіч паўстане ў ролі кінагероя Шрэка.

Як сцвярджае ПР, падобныя ролікі яна не заказвала і не вырабляла. З’яўленне ж іх у эфіры, паводле афіцыйнай заявы, што размешчаная на сайце Партыі рэгіёнаў, трэба лічыць "правакацыяй палітычных канкурэнтаў".


Нагадаем, што пра новае амплуа ўкраінскага прэм'ера "Украiна Маладая" паведаміла 13 ліпеня, спаслаўшыся на ананімныя крыніцы ў штабе Партыі рэгіёнаў. Пры гэтым выданне заявіла, што ў створаным рэкламным роліку Януковіч з'яўляецца ў ролі арджаменя Шрэка, а прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка – у выяве нягэглага лорда Фаркуада, галоўнага ліхадзея і праціўніка Шрэка ў аднайменным мультфільме.


Газета расцаніла падобную ініцыятыву, як "бліскучы і нестандартны ход". "Шрэка, хоць ён вырадак, хам і людаед, на Ўкраіне шмат хто любіць, – разважала газета, – таму што ён свой і моцны". А вось лорд Фаркуад, адзначыла выданне, гэта "нікчэмнасць на караценькіх ножках, якога падтрымлівае толькі яго гвардыя, але не яго ўласны народ".


Lenta.ru