Януковіч супраць далучэння Ўкраіны да Мытнага саюза
Першая намесніца кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Ўкраіны Ірына Акімава заявіла, што Ўкраіна не будзе ўступаць у Мытны саюз Расіі, Беларусі і Казахстана. "Гутарку пра Мытны саюз завяла прэм'ер Цімашэнка, а не Віктар Фёдаравіч [Януковіч — заўв. Еўрарадыё]", — цытуе Акімаву сайт “Украинская правда”. На думку чыноўніцы, уваход у мытны саюз супярэчыць інтарэсам Украіны ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі. "Паколькі мытны саюз будзе вельмі моцна ўскладняць чалецтва Ўкраіны ў СГА, на сённяшні дзень, ды і на заўтрашні, пазаўтрашні і г.д. гэтае пытанне [аб уваходзе Ўкраіны ў Мытны саюз — заўв. Еўрарадыё] ставіцца не можа", — сказала прадстаўніца адміністрацыі Януковіча.
Яна таксама нагадала, што ў сваёй інаўгурацыйнай прамове Віктар Януковіч адзначаў, што міжнароднае супрацоўніцтва Ўкраіны будзе будавацца пры ўмове захавання ўжо падпісаных дамоваў. Па словах Акімавай, Украіна будзе спрыяць уваходу ў Сусветную гандлёвую арганізацыю іншых краін СНД, і "на гэтай глебе ўжо арганізоўваць сваю мытную палітыку".