Японскія навукоўцы вывелі бясстрашную мыш

Японскія навукоўцы выгадавалі мышэй, у якіх няма страху перад катамі. Аказваецца, мышы баяцца катоў генетычна.
Як паведамляе БЕЛТА, даследчыкам Такійскага універсітэта ўдалося знайсці і адключыць ген у мышыным кодзе, які асацыюе каціны пах з пагрозай. Выведзеныя грызуны цяпер вельмі спакойна ставяцца да катоў.