Яраслаў Качыньскі перадаў БНФ ліст падтрымкі
Учора адбылася сустрэча старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча і намесніка старшыні Партыі "Права і Справядлівасць" Адама Ліпіньскага.
Ліпіньскі па даручэнні старшыні Партыі "Права і Справядлівасць" Яраслава Качыньскага тэрмінова прыбыў у Мінск, каб засведчыць салідарнасць з сястрынскай партыяй і перадаць пісьмовы зварот ад кіраўніка партыі, у якім даецца ацэнка падзеям 19 снежня ў Мінску і выказваецца падтрымка беларускаму народу і Партыі БНФ.
"Рэпрэсіі, якія зараз б’юць у Вас, зяўляюцца адназначным сігналам слабасці і крохкасці ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Улада, якая ведае, што мае падтрымку грамадзянаў, не мусіць і не можа прыбягаць да такіх метадаў, якія мы мелі магчымасць назіраць у Мінску", падкрэсліваецца ў звароце.
Качынскі прапанаваў ўсебаковую дапамогу ў пабудове грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, асабліва ў сферы падтрымкі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, перадае сайт Партыі БНФ.