Яраслаў Раманчук: "Панарама" паспрабавала разваліць АГП

У нядзельным выпуску тэлеперадачы "Панарама" з'явіўся сюжэт пра рознагалоссі ў Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Сцвярджалася, што Яраслаў Раманчук можа замяніць Анатоля Лябедзьку на пасадзе кіраўніка партыі. Еўрарадыё запыталася ў Яраслава Раманчука, ці адпавядае праўдзе гэты тэлесюжэт. Ён заявіў, што сюжэт ня мае пад сабой ніякіх падставаў, ніякіх фактаў.

Раманчук: "Ніякіх кадравых перастановак у АГП не будзе, не прадбачыцца. Мы працуем як адна каманда. АГП застаецца адзінай структурай, якую ўлады не развалілі яшчэ на часткі. І гэта яшчэ адна спроба пагуляць на гэтым полі".

Раманчук заявіў, што яго задавальняе роля эксперта ў партыі і на іншае ён не прэтэндуе.