Яроменку перавялі ў статус падазраванага па справе "аб масавых беспарадках"

Інфармацыю пра перавядзенне маладафрантоўца Ўладзіміра Яроменкі ў статус "падазраванага" па справе "аб масавых беспарадках" пацвердзілі ў праваабарончым цэнтры "Вясна", паведамляе прэс-служба Маладога Фронту. Юнак, хутчэй за ўсё, утрымоўваецца ў "амерыканцы", але гэтая інфармацыя ў дадзены момант спраўджваецца. Сёння з Яроменкам адбудуцца першыя следчыя дзеянні.

Нагадаем, Уладзімер Яроменак не выйшаў на волю пасля адбывання 7-сутачнага арышту за падзеі 19 снежня. Дагэтуль маладафронтавец адсядзеў 15 сутак за акцыю салідарнасьці 20 снежня.