Яшчэ 700 мінчукоў – і мінчукоў будзе 1 мільён 800 тысяч
Згодна са звесткамі Мінскага
гарадскога ўпраўлення статыстыкі, 1 сакавіка ў Мінску было 1 мільён 799 тысяч
300 жыхароў.
За першыя 2 месяцы 2007-га ў сталіцы
Беларусі нарадзіліся 2,892 дзіцяці, што на 11,4 адсоткі больш, чым за два першыя
месяца 2006 года.
На жаль, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 3,6 адсоткі павялічылася колькасць памерлых. Агенцтва “Минск-Новости” паведамляе, што за студзень-люты памерла амаль 3,000 мінчукоў.
З пачатку цяперашняга года
мінчукамі сталі 4.800 чалавек. З агульнай колькасці тых, хто прапісаўся ў
сталіцы больш за 90 адсоткаў – жыхары нашай краіны, 4,5 адсоткі – расейцы,
адзін адсотак – украінцы.