Яшчэ адно золата ад беларускіх весляроў!
Яго прынёс экіпаж байдаркі чацвёркі ў складзе Рамана Петрушэнкі, Аляксея Абалмасава, Артура Лiтвiнчука і Вадзiма Махнёва. У фінальным заездзе яны больш, чым на секунду апярэдзілі срэбраных прызёраў і на 4 секунды бронзавых.