Яшчэ адзін гурт не выступіць на фэсце "Басовішча" - "Zatoczka"
Яшчэ адзін гурт не выступіць на фэсце "Басовішча", які сёння пачынаецца ў Гарадку на Беласточчыне. На гэты раз праблемы ўзніклі ў гурта "Zatoczka" (ён з'яўляецца гасцём фэсту). Як паведамляе наш карэспандэнт Віталь Малькевіч, перад выездам з Мінску
высветлілася, што не была зробленая віза бубначу, а пашпарт яшчэ аднаго
ўдзельніка "згубіўся" дзесьці ў Гродне.
Усё ж "Zatoczka" ў паменшаным складзе паехала на "Басовішча", але найхутчэй выступаць там не будзе. Адзначым, што гурт мусіў у суботу адкрываць другі дзень фэсту.
Нагадаем, раней стала вядома, што на фэст не патрапіць яшчэ адзін госць - гурт "Зьніч", а таксама тры канкурсанты - гурты "Голая манашка", "Іntra muros" (Брэст) і "Хуткi Смоўж" (Магілёў). Яны не змаглі своечасова аформіць візы.