Яшчэ трое беларусаў захварэлі на "свіны" грып

У Беларусі павялічваецца колькасць хворых на "свіны" грып. Дагэтуль вірус быў лабараторна пацверджаны ў грамадзяніна Кітая і групы асіповіцкіх школьнікаў, якія вярнуліся з Вялікабрытаніі. Днямі яго выявілі ў траіх мінчукоў, якія адпачывалі на Кіпры.
Як паведамляе сайт kp.by, яны знаходзяцца ў інфекцыйнай бальніцы. Паводле словаў мінчукоў, у аэрапорце іх ніхто не правяраў, хаця яны сябе адчувалі кепска. Па медычную дапамогу яны звярнуліся самастойна.